BE RU EN

Галоўчанка: Беларусь пастаўляе зброю Расеі

  • 25.05.2022, 14:20

Лукашэнкаўскі «прэм'ер-міністр» прагаварыўся.

«Прэм'ер-міністр» рэжыму Лукашэнкі Раман Галоўчанка заявіў, што Беларусь пастаўляе зброю Расейскай Федэрацыі.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Са слоў «прэм'ера», беларуская зброя запатрабаваная не толькі ўнутры краіны, але і «для патрэб Расейскай Федэрацыі».

Галоўчанка, які ўзначальваў Дзяржаўны вайскова-прамысловы камітэт у 2018-2020 гадах, прызнаў цяжкасці з экспартам прадукцыі праз заходнія санкцыі супраць ВПК: «Вельмі маштабныя абмежаванні на імпарт. Не сакрэт, што мы выкарыстоўвалі заходнія камплектуючыя. Але ВПК Беларусі не першы год пад санкцыямі».

З ягоных слоў, для гэтага вытворцы «заняліся імпартазамяшчэннем, умацавалі сувязі з расейскімі вытворцамі».

Нагадаем, што рэжым прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна выкарыстоўвае тэрыторыю Беларусі як пляцоўку для нанясення ракетных удараў па мірных украінскіх гарадах і дыслакацыі сваіх вайсковых падраздзяленняў.

Апошнія навіны