BE RU EN

Кулеба назваў чатыры літары, якія могуць дапамагчы Украіне ў вайне супраць РФ

  • 24.05.2022, 19:20

Што патрабуецца Кіеву?

Амерыканскія рэактыўныя сістэмы залпавага агню (РСЗА) MLRS могуць дапамагчы Украіне адбіць наступ РФ, а таксама прадухіліць глабальны харчовы крызіс.

Такое меркаванне 24 траўня ў Twitter выказаў кіраўнік МЗС Украіны Зміцер Кулеба.

«Чатыры літары могуць дапамагчы Украіне: адбіць наступ расейцаў на Данбасе; сарваць планы Расеі ў анэксіі Херсона; спыніць расейскія катаванні, згвалтаванні ды іншыя жудасныя парушэнні правоў чалавека на акупаваных тэрыторыях; разблакаваць экспарт і прадухіліць глабальны харчовы крызіс. Гэтыя чатыры літары – MLRS», – напісаў Кулеба.

Кіраўнік МЗС заклікаў паскорыць пастаўкі зброі і боепрыпасаў ва Украіну.

«Занадта рана рабіць выснову, што ва Украіны ўжо ёсць усё неабходнае ўзбраенне. Наступ Расеі на Данбасе – гэта жорсткая бітва, найбуйнейшая на еўрапейскай зямлі з часоў Другой сусветнай вайны», – адзначыў Кулеба.

Паводле ягоных словаў, больш за ўсё Украіна цяпер мае патрэбу ў MLRS, дальнабойнай артылерыі і БТР.

Апошнія навіны