BE RU EN

Прэзідэнта Польшчы ў Вярхоўнай Радзе сустрэлі авацыяй

  • 22.05.2022, 13:28

Анджэй Дуда пачаў свой выступ перад украінскімі парламентарыямі.

Сёння, 22 траўня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пачаў свой выступ у Вярхоўнай Радзе Украіны. У парламенце таксама прысутнічае і кіраўнік украінскай дзяржавы Уладзімір Зяленскі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на народнага дэпутата ад «Голасу» Яраслава Жалезняка ў Telegram.

«У парламенце выступае прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Таксама на выступе прысутнічае прэзідэнт Украіны і ўрад», – напісаў Жалязняк.

Абноўлена. З часам народны дэпутат паведаміў, што сваё выступленне пачаў і ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

«Выступае прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі са словамі падзякі народу Польшчы за дапамогу і падтрымку», – дадаў Жалязняк.

Нагадаем, напярэдадні польскі лідар Анджэй Дуда прыбыў з візітам ва Украіну. Раней анансавалася, што ён выступіць з пасланнем у Вярхоўнай Радзе як першы кіраўнік замежнай дзяржавы з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.

Апошнія навіны