BE RU EN

Страты расейскага войска ва Украіне перасеклі «чырвоную лінію»

  • 22.05.2022, 12:24

Генштаб УСУ апублікаваў свежыя звесткі.

Ва Украіне ўжо знішчана больш за 29 тысяч расейскіх захопнікаў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Генеральнага штаба УСУ ў сацыяльнай сетцы Facebook.

Між іншым, агульныя баявыя страты ворага з 24 лютага да 22 траўня арыентыровачна склалі:

- асабістага складу - амаль 29 050 (+200) чалавек ліквідавана,

- танкаў - 1285 (+7) адзінак,

- баявых браніраваных машын – 3 141 (25) адз.,

- артылерыйскіх сістэм - 599 (+3) адз.,

- рэактыўных сістэм залпавага агню - 201 адз.,

- сродкаў СПА - 93 адз.,

- самалётаў - 204 адз.,

- гелікоптэраў - 170 (1) од.,

- беспілотнікаў аператыўна-тактычнага ўзроўню - 470 (8),

- крылатых ракет - 107 (3),

- караблёў/катараў - 13 адз.,

- аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрн - 2194 (16) адз.,

- спецыяльнай тэхнікі - 43 (+0).

«Найбольшыя страты агрэсара (за мінулыя дні) назіраліся на Бахмуцкім кірунку. Звесткі ўдакладняюцца», – гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны