BE RU EN

CIT: Украінскі контрнаступ на Данбасе можа пачацца праз 1,5 месяца

  • 21.05.2022, 18:14

Рэсурсы для гэтага УСУ маюць.

Кіраўнік Conflict Intelligence Team - групы незалежных расследавальнікаў, якая вывучае перасоўванне вайсковай тэхнікі падчас уварвання Расеі ва Украіну - Руслан Леві прагназуе, што найбліжэйшым часам будуць працягвацца баі на Данбасе. Як ён расказаў у інтэрв'ю "Медузе", калі мабілізацыі не будзе, усё будзе зводзіцца да пазіцыйных баёў.

"Будуць спробы правесці штурмавыя аперацыі, каб спакваля атачыць тое або іншае места", – кажа Леві.

Ён прагназуе, што прыкладна праз паўтара-два месяцы ўкраінская старана пачне маштабны контрнаступ. Як адзначыў кіраўнік СІТ, рэсурсы для гэтага УСУ маюць.

"Новая тэхніка ў іх ужо з'яўляецца. Праз паўтара-два месяцы мы ўбачым пералом сітуацыі не на карысць Расеі. Мабыць, яны пачнуць з Данбаса і будуць спрабаваць адцяць шляхі забеспячэння расейскага войска", - заявіў ён.

Раней дарадца кіраўніка Сядзібы прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк заявіў, што вайна ва Украіне ўваходзіць у фінальную фазу, падчас якой трэба будзе зладзіць контрнаступ і вызваленне акупаваных тэрыторый.

Апошнія навіны