BE RU EN

Лукашэнка заявіў, што купіў у РФ «патрэбную колькасць» «Іскандэраў» і С-400

  • 19.05.2022, 19:50

Пра гэта дыктатар заявіў падчас сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці РФ.

Беларусь купіла ў Расеі «патрэбную колькасць» комплексаў С-400 і «Іскандэр». Аб гэтым заявіў 19 мая Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расеі Глебам Нікіціным.

Паводле слоў Лукашэнкі, аб набыцці ўзбраення ён дамовіўся з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

— Мы купілі ў вас (Расеі — Заўв. рэд) патрэбную нам колькасць гэтых «Іскандэраў», С-400, узброілі наша войска. Цяпер гэта ўжо зусім іншае войска з такім узбраеннем. Прынамсі шкоду гэтая зброя можа нанесці каласальную, - заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка таксама яшчэ раз распавёў пра тое, што Пуцін паабяцаў яму дапамагчы з вытворчасцю беларускай ракеты, падобнай да «Іскандэра».

Апошнія навіны