BE RU EN

Прапагандысты пачалі рыхтаваць расейцаў да «нечаканых» вынікаў вайны

  • 19.05.2022, 11:58

Крамлёўскія «экспэрты» выкарыстоўваюць капітуляцыйную рыторыку.

Расейскія прапагандысты ўзялі так званую аператыўную паўзу для перабудовы стратэгіі вядзення інфармацыйнай вайны супраць Украіны. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА.

Крамлёўскія медыя пачалі рыхтаваць расейцаў да «нечаканых вынікаў»: паразы ў вайне і капітуляцыі. Аргументам на карысць гэтага з'яўляецца медыйнае зацішша ў прапагандысцкіх СМІ і капітуляцыйная рыторыка іх экспэртаў.

У ЦПД звярнулі ўвагу на тое, што ў апошні час у вайне ва Украіне адбылося адразу некалькі ключавых падзей:

спыненне наступлення ворага амаль ва ўсіх кірунках;

выдаванне Украіне цяжкага ўзбраення;

эвакуацыя абаронцаў Марыупаля з «Азоўсталі».

Усе гэтыя фактары не спрыяюць акупантам у захопе ўкраінскіх тэрыторый. Аднак, нягледзячы на вайсковыя паразы, расейская прапаганда вымушана штодзённа размаўляць з аўдыторыяй, якая працягвае чакаць перамогу.

«Разумеючы, што на фоне ваенных няўдач медыйныя гісторыі пра «біялабараторыі» і «радыеактыўны попел» перастаюць працаваць, прапагандысцкія медыя пачалі перабудоўваць стратэгію і рыхтаваць расейцаў да «нечаканых вынікаў»: паразы ў вайне і капітуляцыі», — гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны