BE RU EN

Вялікая Брытанія падтрымлівае ідэю стварэння міжнароднага трыбунала, які будзе судзіць Пуціна

  • 18.05.2022, 14:31

Судзіць павінны і іншых злачынцаў, якія развязалі вайну.

Вялікая Брытанія адкрытая для ідэі стварэння міжнароднага крымінальнага трыбунала, які будзе судзіць расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна і іншых расейскіх лідараў за вайну ва Украіне.

Аб гэтым паведаміла міністр замежных спраў Вялікай Брытаніі Элізабэт Трас, піша The Guardian.

«Мы дакладна разумеем, што Пуцін і ўсе тыя, хто стаіць за жахлівымі ваеннымі злачынствамі, якія чыняцца ва Украіне, павінныя быць прыцягнутыя да адказнасці. Мы вельмі цесна супрацоўнічаем з міжнародным крымінальным судом», - сказала яна.

З яе слоў, Вялікая Брытанія накіравала ва Украіну сваіх супрацоўнікаў, каб дапамагчы сабраць довады - ад паказанняў сведак да відэаматэрыялаў.

Апошнія навіны