BE RU EN

Украінская артылерыя разнесла камандны пункт з афіцэрамі Чарнаморскага флоту РФ на Данбасе

  • 18.05.2022, 13:49

На гэты момант вядома пра трох загінулых і больш як 14 параненых камандзіраў марской пяхоты ворага.

У выніку артылерыйскага ўдару падраздзяленнямі УС Украіны ў Данецкай вобласці быў знішчаны камандны пункт 810 асобнай брыгады марской пяхоты (в/ч 13140, Севастопаль) Чарнаморскага флоту РФ, паведаміў журналіст Раман Цымбалюк.

На гэты момант вядома пра трох загінулых і больш як 14 параненых афіцэраў каманднага складу брыгады, у тым ліку:

выканаўца абавязкаў камандзіра 810 абр МП палкоўнік Ян Суханаў – цяжка паранены;

кіраўнік сувязі 810 абр МП капітан Андрэй Бушмін – цяжка паранены;

камандзір 542 дэсантна-штурмавога батальёна падпалкоўнік Аляксей Церамкоў – цяжка паранены;

выканаўца абавязкаў камандзіра 382 асобнага батальёна МП маёр Леанід Смірноў – цяжка паранены;

камандзір гаўбічнай самаходнай артылерыйскай батарэі 546 гмаб капітан Віктар Яршоў – цяжка паранены (адарваная рука).

Апошнія навіны