BE RU EN

Да +22°С чакаецца ў Беларусі 13 траўня

  • 12.05.2022, 18:16

Пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Кароткачасовыя дажджы і да плюс 22 градусаў чакаецца ў Беларусі 13 траўня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе пераменная воблачнасць. Уначы пераважна без ападкаў, удзень у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с, удзень месцамі можа ўзмацняцца да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў цяпла, а ўдзень плюс 16-22 градусы.

Апошнія навіны