BE RU EN

Чэргі грузавікоў на беларускай мяжы амаль зніклі

  • 12.04.2022, 11:51

З 9 красавіка пачалі дзейнічаць санкцыі ЕЗ у дачыненні да беларускіх і расейскіх аўтаперавозчыкаў.

Чэргі грузавікоў на выезд з Беларусі ў краіны ЕЗ практычна зніклі. Са звестак ДПК на 10 раніцы, у пункце пропуску "Катлоўка" чакаюць выезду 250 аўто, а ў "Беняконях" – 50.

Учора на той жа час чарга на выезд у Літву складала блізу 650 машын. Пры гэтым за дзень перад "Каменным Логам" не засталося чэргаў з грузавікоў.

З 9 красавіка пачалі дзейнічаць санкцыі ЕЗ у дачыненні да беларускіх і расейскіх аўтаперавозчыкаў. Ім забаронена ўязджаць на тэрыторыю Еўразвязу. За выхадныя зніклі чэргі на выезд у кірунку Латвіі і Польшчы.

Апошнія навіны