BE RU EN

Дзіда Альгерда стаяла каля брамы Масквы.

  • 6.02.2022, 11:48

Як нашы продкі распляжылі маскоўскае войска на рацэ Траене.

Малады маскоўскі князь Дзмітрый Іванавіч, маючы падтрымку маскоўскіх баяраў і паўночна-ўсходніх земляў, быў незадаволены звязам ВКЛ з Цверскім княствам і пагражаў вайной вялікаму князю літоўскаму Альгерду, піша сайт vklby.com.

У мэтах уціхамірвання маскоўскага князя Альгерд хутка зладзіў вайсковую выправу на Маскву. Выкарыстоўваючы сваю ўпадабаную тактыку ён, хаваючы свае намеры, і ведучы свае войскі як мага непрыкметна, выйшаў да маскоўскіх земляў не з боку Цверскага княства, якое знаходзілася на паўночным захадзе ад Масквы, а з паўднёвага захаду, што было вялікай неспадзеўкай для маскоўскага князя Дзмітрыя.

Падыходзячы да Масквы, Альгеpд знішчыў разрозненыя аддзелы маскоўскага войска, дзе разам са сваімі палкамі загінулі князі Канстанцін Абаленскі і Сямён Старадубскі. Галоўная бітва паміж войскамі Альгерда і Дзмітрыя Іванавіча адбылася 21 лістапада 1368 года, на рацэ Траене, прытоку Рузы. Цалкам разбіўшы палкі Маскоўскага княства, Альгерд падступіў да Масквы, дзе за крамлёўскімі мурамі, у страху за сябе, схаваўся Дзмітрый Іванавіч, чакаючы штурму места.

Альгерд не стаў браць Маскву, магчыма, ён наважыў захаваць сілы і сваіх ваяк, ведаючы, што зімовыя маразы вось-вось нахопяцца, а працяглая аблога будзе вельмі цяжкай і можа скончыцца поўным крахам, але, мабыць, ён не стаў захопліваць места, бо Масква плаціла даніну Залатой Ардзе, з якой Альгерд не хацеў пачынаць небяспечнай для яго вайны.

Разрабаваўшы прадмесце Масквы і наваколлі за тры дні, Альгерд з вялікай здабычай павёў свае войскі назад у ВКЛ, але ўжо іншай дарогай, праз землі, якія не былі кранутыя вайной, і іх можна было па дарозе разрабаваць для забеспячэння харчаваннем шматлікага войска Альгерда.

Апошнія навіны