BE RU EN

Прэм'ер Індыі скасаваў штогадовую сустрэчу з Пуціным

  • 9.12.2022, 18:27

Такая пастанова прынятая праз вайну ва Украіне.

Прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі скасаваў штогадовую сустрэчу з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, якая павінна была прайсці ў снежні.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Bloomberg.

Паводле звестак агенцтва, Модзі прыняў такую пастанову праз вайну ва Украіне і ядзерныя пагрозы з боку Расеі. Саміт пры гэтым праходзіць з 2000-х гадоў, і скасавалі яго толькі адзін раз – праз пандэмію каранавірусу ў 2020 годзе.

Паводле словаў крыніцаў, скасаванне сустрэчы не азначае пагаршэння стасункаў паміж краінамі, але індыйскі прэм'ер выгодаў ад такіх кантактаў цяпер не бачыць.

Што Індыя адмовіцца ад сустрэчы, было відавочна ўжо пасля саміту ШАС у Самаркандзе, які прайшоў у верасні, расказвае агенцтва. Тады Модзі заклікаў Пуціна да міру і дыпламатыі і заявіў, што цяперашняя эпоха – гэта не эпоха войнаў.

Апошнія навіны