BE RU EN

«Вагнеравец», які страляў у паліцыянтаў пад Растовам, зрабіў нечаканае прызнанне

  • 9.12.2022, 14:15

Дэзерцір выклаў сваю версію падзей

Падазраваны ў абстрэле паліцыянтаў у расейскім Навашахцінску заявіў у судзе, што адкрыў агонь, бо думаў, што яны ўкраінцы.

Пра гэта паведамляе Цэнзор.НЕТ са спасылкай на расейскія СМІ.

Ён сказаў, што заблукаў.

А агонь па паліцыянтах растлумачыў тым, што думаў, што гэта «кропы».

Нагадаем, раней паведамлялася, што расеец у камуфляжы страляў з кулямёта ў паліцыянтаў у Растоўскай вобласці.

Пазней стала вядома, што гэта завербаваны ПВК «Вагнер» зняволены, які рашыў дэзертыраваць.

Апошнія навіны