BE RU EN

Бацька Марыі Калеснікавай убачыўся з дачкой у калоніі

  • 5.12.2022, 18:33

10-хвіліннае спатканне праходзіла пад наглядам лекара і сілавікоў.

Аляксандру Калеснікаву дазволілі ўбачыць дачку Марыю і пераканацца, што яна жывая. Палітзняволеная схуднела, у яе пакуль што мала сілаў. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.

10-хвіліннае спатканне праходзіла пад наглядам лекара і супрацоўнікаў калоніі. Марыю яшчэ на выходных перавялі з гомельскай лякарні хуткай дапамогі ў калонію – цяпер яна знаходзіцца ў медыцынскім стацыянары. Яшчэ не менш за 10 дзён яна будзе знаходзіцца пад наглядам лекараў. Дыягназ – прабадная язва.

Марыя Калеснікава папрасіла перадаць лекарам бальніцы хуткай дапамогі, якія выратавалі ёй жыццё, вялікі дзякуй.

Апошнія навіны