BE RU EN

«Шчасце, што былі такія мітынгі»

  • 4.12.2022, 19:34

Лукашысты паспрабавалі запісаць «пакаяннае» відэа затрыманай жыхаркі Фаніпаля, але нешта пайшло не так.

Карныя органы затрымалі 60-гадовую жыхарку Фаніпаля Вольгу Краўчук, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”. "Пакаяннае" відэа было апублікаванае ў адным з тэлеграм-каналаў, набліжаных да ГУБАЗіК.

У відэа, знятым карнікамі пасля затрымання, жанчына не называе свайго імя. Яна прызнаецца, што з Фаніпаля, і кажа, што затрымалі яе за тое, што ўбачылі ў тэлефоне рэпосты з сацыяльных сетак праваабарончага цэнтру “Вясна”, tut.by ды іншых рэсурсаў, якія цяпер, паводле версіі беларускіх чыноўнікаў, лічацца “экстрэмісцкімі”.

- Я ўдзельнічала ў мітынгах, таму што сэнс гэтых ... (заканчэнне фразы карнікі выразалі - рэдакцыя). Шчасце, што ў нас у Беларусі былі такія мітынгі, зусім мірныя, - заявіла затрыманая Вольга Краўчук. - Гэтыя мітынгі - гэта наша шчасце, што людзі не ўзялі ні кіёў, ні аўтаматаў.

Паводле звестак карнікаў, Вольгу Краўчук арыштавалі на 15 дзён.

Апошнія навіны