BE RU EN

Reuters: OPEC+ узгаднілі аб'ёмы здабычы нафты без скарачэння

  • 4.12.2022, 17:46

Даўней краіны G7 і ЕЗ устанавілі граніцу цаны расейскай танкернай нафты.

Прадстаўнікі 27 краін OPEC +, у тым ліку сама Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты (OPEC) і хаўруснікі, у тым ліку Расея, наажылі не змяняць параметры здабычы нафты, нягледзячы на ўстанаўленне ліміту цаны іншымі краінамі.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Як адзначае выданне, пастанова была прынятая сёння, 4 снежня, гэта значыць праз два дні пасля таго, як краіны G7 і Еўразвязу ўстанавілі граніцу цаны расейскай танкернай нафты на ўзроўні 60 даляраў за барэль. Прычынай такой пастановы яны назвалі магчымасць картэлю ацаніць уплыў на сусветны рынак механізму абмежавання цэн і перспектыў попыту на нафту ў Кітаі.

На папярэднім пасяджэнні ў кастрычніку краіны OPEC+ дамовіліся знізіць з лістапада да канца 2023 года здабычу нафты на 2 млн барэляў штодзень, што складае прыкладна 2% сусветнага попыту. Гэтым яны раззлавалі ЗША ды іншыя заходнія краіны. Вашынгтон абвінаваціў групу і аднаго з яе лідэраў, Савудаўскую Арабію, у тым, што яны прынялі бок Расеі, нягледзячы на вайну РФ ва Украіне.

OPEC+ сцвярджала, што скараціла здабычу дзеля горшай эканамічнай перспектывы. Цана нафты знізіліся з кастрычніка праз запаволенне кітайскага і сусветнага росту і больш высокіх банукавых ставак. Пры гэтым Савудаўская Арабія і яе партнёры разглядалі магчымасць дадатковага скарачэння, але пакуль што ад такога кроку адмовіліся.

Ключавыя міністры картэлю OPEC+ наступным разам сустрэнуцца 1 лютага для маніторынгавага камітэта, а поўная сустрэча запланаваная на 3-4 чэрвеня.

Апошнія навіны