BE RU EN

Расейскі ўрад ратыфікаваў «дамову» Беларусі і РФ па ўскосных падатках

  • 10.12.2022, 20:37

«Дамова» можа ўступіць у дзеянне ў найбліжэйшы час.

Сайт урада Расеі паведамляе, што 8 снежня ўлады суседняй краіны ратыфікавалі дамову аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках. Далей яго ўнясуць на разгляд у Дзярждуму РФ, піша zerkalo.oi.

Паводле звестак сайта «палаты прадстаўнікоў» Беларусі, дакумент унесены на ратыфікацыю і ў беларускі «парламент».

Пасля ратыфікацыі з боку «парламентаў» дзвюх краін, дамова набудзе законную моц.

Нагадаем, згодна з падпісанымі «дарожнымі мапамі» паміж Расеяй і Беларуссю, «гарманізацыя» падатковага заканадаўства дзвюх краін павінна завяршыцца да 1 студзеня 2023 года.

Апошнія навіны