BE RU EN

УСУ знішчылі расейскія С-300 у Запарожжы

  • 10.12.2022, 17:15

ЗРК гарэлі і выбухалі дзве гадзіны.

Ля вёскі Дзмітрыеўкі Бярдзянскага раёна Запарожскай вобласці ў выніку ўдару УСУ знішчаныя ЗРК С-300 разам з акупантамі. Пра гэта паведаміў украінскі палітолаг, а цяпер вайсковец УСУ Кірыл Сазонаў.

- І менавіта ў працэсе падсілкоўвання комплексу па дакладных каардынатах выведкі ўкраінская артылерыя нанесла ўдар. У гэты момант там знаходзілася амаль 25 адзінак ЗРК, краны для падсілкоўвання і самі ракеты. Пасля ўдару паведамляюць аб працяглай дэтанацыі і пажары, які змаглі ліквідаваць толькі праз дзве гадзіны, - адзначыў ён.

Сазонаў дадаў, што паводле папярэдніх звестак у выніку ўдару знішчаныя 7 адзінак тэхнікі, ракеты і 30 акупантаў.

Апошнія навіны