BE RU EN

Украіна вызваліла з расейскага палону паўсотні абаронцаў

  • 1.12.2022, 17:54

Сярод вызваленых абаронцы Марыупаля і «Азоўсталі».

У чацвер, 1 снежня, паміж Украінай і Расеяй прайшоў чарговы абмен ваеннапалоннымі. Дадому вярнуліся 50 украінскіх абаронцаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

З ягоных слоў, дадому вяртаюцца абаронцы Марыупаля і «Азоўсталі», а таксама вайскоўцы, якія знаходзіліся ў калоніі Аленаўкі. Пры гэтым з палону вызвалілі параненых жаўнераў, якія бралі ўдзел у баях на Данецкім, Луганскім і Запарожскім кірунках.

- Гэта вялікая праца, якая працягваецца кожны дзень. Мы будзем працаваць да вызвалення апошняга ўкраінца. Дзякую Каардынацыйнаму штабу ў пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі. Усе будуць дома, - дадаў Ярмак.

Апошнія навіны