BE RU EN

Улады Менска пра пустыя паліцы ў крамах: Мэнэджэры запознена выкладваюць тавары

  • 28.11.2022, 20:53

Намесніца старшыні Менскага выканкама адмаўляе дэфіцыт тавараў.

У эфіры тэлеканала СТВ намесніца старшыні Менскага выканкама Надзея Лазарэвіч выказалася аб тым, адкуль з'яўляюцца фота з пустымі паліцамі ў крамах.

Такія фоты з недастаткова поўнымі або пустымі паліцамі ў крамах прыходзяць і ў адміністрацыю.

- Мы адразу рэагуем, у нас у раёнах ёсць адмыслоўцы, якія выязджаюць. Вельмі часта мэнэджэры крам запознена выкладваюць на паліцы тавары, - кажа Лазаравіч. - Проста не паспелі.

Таксама, паводле ейных слоў, частка гандлёвых сетак не з'яўляюцца суб'ектамі Менска, а, напрыклад, Менскай вобласці.

- З імі мы адпрацоўваем. Яны маюць вельмі маленькі, скарочаны склад прадаўцоў і абслуговага персаналу ў краме (зніжэнне выдаткаў і ўсё астатняе). І, вядома ж, проста прапускаюць, запознена, я ўпэўненая, гэта нейкі вялікі на выездзе з Менска аб'ект, у якім проста не адпрацавалі і не выставілі пазіцыі.

Апошнія навіны