BE RU EN

ІТ-армія Украіны ўзламала сайт АДКБ

  • 7.10.2022, 18:45

На ім з’явілася пасланне для Пуціна.

Украінская IT-армія ўзламала сайт Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. На старонцы было змешчанае «віншаванне» для прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, піша «Гардон».

Пуціну, які 7 кастрычніка адзначае дзень нараджэння, зычылі як мага хутчэй адправіцца пад суд.

«На сувязі IT-армія Украіны. Хочам павіншаваць Пуціна з ягоным астатнім днём нараджэння і зычыць яму "выгоднага" падарожжа ў Гаагу», - гаварылася ў паведамленні.

Пазней сайт аднавіў дзейнасць.

Апошнія навіны