BE RU EN

МЗС Літвы: Які сэнс у NATO, калі ў ім не будзе Украіны?

  • 7.10.2022, 15:14

Украіна з'яўляецца адзінай дзяржавай, якая перамагла ў вайне супраць РФ.

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс мяркуе, што без удзелу Украіны, якая перамагла РФ, існаванне NATO пазбаўленае сэнсу.

Аб гэтым ён сказаў у эфіры літоўскага радыё, паведамляе Delfi.

Са слоў Ландсбергіса, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паступіў правільна, калі падаў заяўку на сяброўства Украіны ў NATO ў паскораным парадку, нагадаўшы аб імкненні краіны. Ён зазначыў, што Літва падтрымлівае гэтую пастанову.

Дыпламат заявіў, што «ўзнікла б шмат пытанняў», калі б Украіна, якая перамагла ў вайне супраць Расеі, у будучыні не стала часткай NATO.

«Маё пытанне: якім было б NATO і сэнс у NATO, калі б у ім не было Украіны. Калі NATO прызнае, што наш самы вялікі стратэгічны выклік у XXI стагоддзі - гэта агрэсіўная Расея, і Украіна з'яўляецца адзінай дзяржавай, якая перамагла ў вайне супраць РФ, і яна застаецца па-за NATO. Тады Украіна становіцца больш за NATO, яна становіцца абаронцам NATO. Які ў нейкім сэнсе абараніў NATO ад стратэгічнага ворага», - сказаў Ландсбергіс.

Ён назваў Украіну «яшчэ адной моцнай трансатлантычнай дзяржавай, якая падтрымлівае прысутнасць ЗША ў Еўропе».

Апошнія навіны