BE RU EN

УСУ прасоўваюцца ў дзвюх абласцях: абноўленая карта баявых дзеянняў у Украіне

  • 3.10.2022, 21:04

Украінцы 222-гі дзень працягваюць барацьбу з расейскімі акупантамі.

У панядзелак, 3 кастрычніка, украінскія вайскоўцы пачалі актыўна прасоўвацца і займаць паселішчы Харкаўскай і Херсонскай абласцей. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на звесткі карты Deepstatemap.

У Харкаўскай вобласці падраздзяленні Узброеных сіл Украіны зайшлі ў некалькі паселішчаў, а менавіта Глушчанкава, Андрэеўку, Ізюмскае, Дружалюбаўку і частку Чырвонага Става. Паселішчы размешчаныя за 20 кіламэтраў ад Баравой, у якую сёння таксама ўвайшлі ўкраінскія вайскоўцы.

У «шэрую зону» перайшлі вёскі Грэкаўка і Макееўка Луганскай вобласці, бо, мабыць, адтуль выйшлі расейскія вайскоўцы.

У Херсонскай вобласці УСУ таксама прасоўваюцца і зайшлі ў Новааляксандраўку, Гаўрылаўку, Любімаўку, Пятроўку. На пэўных пазіцыях вайскоўцы прасунуліся ад 10 да 15 кіламэтраў наперад. У «шэрую зону» перайшлі Бяляеўка і Украінка.

У іншых кірунках фронту змен зафіксавана не было.

Апошнія навіны