BE RU EN

Польшча папрасіла краіны ЕЗ і NATO падтрымаць Украіну

  • 27.01.2022, 19:42

Сойм Польшчы прыняў рэзалюцыю.

Сойм Польшчы прыняў рэзалюцыю, у якой звярнуўся да ўрадаў краін NATO і ЕЗ з просьбай падаць усямерную падтрымку Украіне на фоне расейскай агрэсіі. Пра гэта піша выданне Onet.

У дакуменце гаворыцца, што Сойм Польшчы з непакоем назірае за дзеяннямі Расейскай Федэрацыі супраць Украіны.

«Гэтая дзейнасць стварае сур'ёзную рызыку прычынення ўзброенага канфлікту і дэстабілізацыі Еўропы, што супярэчыць інтарэсам Рэспублікі Польшча», - гаворыцца ў рэзалюцыі.

Адзначаецца, што адным з праяўленнем цяперашняга крызісу з'яўляецца энэргетычны ціск РФ, накіраваны супраць краін ЕЗ і яго партнёраў.

«Мы супраць запуску газаправода Паўночная плынь-2, які раздзірае еўрапейскае адзінства перад тварам агрэсіўных дзеянняў Расейскай Федэрацыі», – гаворыцца ў дакуменце.

У рэзалюцыі таксама ўказана, што шлях Украіны да сяброўства ў Еўрапейскім Звязе і NATO павінен заставацца адкрытым, і яе права на ўступленне бясспрэчнае.

Апошнія навіны