BE RU EN

ЗША маюць намер выслаць амбасадара Расеі

  • 26.01.2022, 20:33

Прычына.

Дзярждэпартамент ЗША паведаміў расейскім дыпламатам аб тым, што вясной з краіны можа быць высланы амбасадар РФ. Гэта адбудзецца, калі Расея не выканае шэраг патрабаванняў амерыканскага боку.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина.

«У Дзярждэпартамэнце нашым супрацоўнікам (расейскай дыпмісіі – рэд.) было ясна сказана, што расейскі амбасадар будзе змушаны з'ехаць з ЗША да красавіка», – заявіў расейскаму агенцтву амбасадар Расеі ў ЗША Анатоль Антонаў.

З ягоных слоў, высылка кіраўніка расейскага пасольства адбудзецца ў тым выпадку, калі Расея не выканае патрабаванні ЗША ў выдачы віз ахоўнікам амерыканскага амбасадара ў Маскве.

Нагадаем, у пачатку снежня мінулага года Расея папрасіла ЗША абнуліць санкцыі ў дачыненні да пасольстваў абедзвюх краін.

Апошнія навіны