BE RU EN

Якое надвор'е будзе ў Беларусі 26 студзеня

  • 25.01.2022, 20:05

Прагноз сіноптыкаў.

Месцамі снег чакаецца ў Беларусі 26 студзеня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе пахмурна з праясненнямі. Уначы і раніцай у многіх раёнах краіны, удзень месцамі па рэспубліцы чакаюцца кароткачасовы снег, мокры снег. Месцамі магчымы туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёд. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с.

Тэмпература паветра на працягу дня будзе вагацца ад мінус 1 да мінус 7 градусаў, уначы пры праясненнях будзе 8-13 градусаў марозу, удзень па захадзе - нуль - плюс 2 градусы.

Апошнія навіны