BE RU EN

Эстонія не плануе эвакуаваць працаўнікоў з пасольства ў Кіеве

  • 24.01.2022, 12:04

Талін заявіў, што Крэмль спрабуе ўсіх запалохаць.

Амбасадар Эстоніі ва Украіне Кайма Кууск заявіў, што ў адрозненне ад ЗША Эстонія не будзе эвакуаваць сваіх работнікаў з Кіева.

Пра гэта паведамляе Delfi.

Са слоў Кууска, у сталіцы Украіны спакойна, няма ніякай панікі праз магчымую атаку з боку Расеі.

«Нядаўна шпацыраваў Майданам і пачуў там нават эстонскую прамову. Звычайны выходны дзень», - сказаў ён.

Дыпламат заявіў, што палітычны парадак дня ўплывае на людзей, але прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што не трэба дазваляць сябе запалохваць.

«Гэта і ёсць мэта Масквы», – сказаў ён.

Апошнія навіны