BE RU EN

Беларусы Кіева правялі марш у памяць Міхала Жызнеўскага

  • 23.01.2022, 21:02

Дыяспара ва Украіне ўспамінае беларускага героя.

Telegram-канал «Баста!» публікуе фота акцыі беларусаў Кіева, якія правялі марш у памяць Міхася Жызнеўскага.

Нагадаем, што 22 студзеня 2014 года падчас рэвалюцыйных падзей у Кіеве ад агнястрэльных ран памёр 25-гадовы беларус Міхал Жызнеўскі. Яму была нададзеная годнасць Героя Украіны пасмяротна.

Апошнія навіны