BE RU EN

Названыя карысныя для працы мозгу прадукты

  • 23.01.2022, 16:13

Якасць працы мозгу залежыць ад актыўнасці кровазвароту.

Лекар-дыетолаг Марына Макіша назвала карысныя для працы мозгу прадукты. Яе словы прыводзіць «Масква 24».

Спецыялістка адзначыла, якасць работы мозгу залежыць ад актыўнасці кровазвароту, бо з крывёй у орган паступаюць кісларод і пажыўныя рэчывы. Яна падкрэсліла, што мікраэлементы, якія засцерагаюць сасуды, належаць да антыаксідантаў, якія змяшчаюцца ў ягадах, садавіне, гародніне. «У тым ліку вітаміны А, C і Е. Яны засцерагаюць сценкі сасудаў і з’яўляюцца прафілактыкай старэчых захворванняў мозгу, такіх як хвароба Альцгеймера, Паркінсана і іншыя», — дадала яна.

Макіша параіла кожны дзень з'ядаць не менш за паўкілаграма свежай гародніны, садавіны і ягад. Яна таксама адзначыла, што для сасудаў вельмі важны вітамін C, які змяшчаецца ў адвары шыпшынніка, ківі, а таксама чорнай парэчцы і чырвоным балгарскім перцы.

Акрамя таго, Макіша параіла штодня з'ядаць прыкладна 30-50 грамаў тлустай рыбы або дадатак амега-3.

Апошнія навіны