BE RU EN

Дазвальняліся

  • 23.01.2022, 15:26

Працаваць на беларускіх прадпрыемствах проста няма каму.

На пачатак 2022 года працадаўцы Віцебшчыны заявілі аб наяўнасці 8,9 тысячы вакансій, што на 37,7 адсотка больш, чым на 1 студзеня 2021 года (6,4 тысячы), паведамляе тэлеграм-канал БАР.

Найбольш папулярныя ў працадаўцаў прафесіі: швачка, кіроўца аўтамабіля, касір, прадавец, слесар-рамонтнік, слесар па рамонце аўтамабіляў, электразваршчык.

Сярод спецыялістаў і службоўцаў сталым попытам карыстаюцца: бухгалтары, інжынеры, медсёстры і лекары.

Гэта значыць, гэта тыя самыя працоўныя прафесіі, якія не адрозніваюцца ў Беларусі высокімі заробкамі. Узнікае цалкам заканамернае пытанне: якія ж маленечкія заробкі прапануюць наймальнікі, што нават заўзятыя ябацькі і прыхільнікі «стабільнасці» адмаўляюцца ісці на такую працу?

Апошнія навіны