BE RU EN

У Чорным моры недалёка ад Крыма загарэлася судна з расейскім экіпажам

  • 23.01.2022, 11:55

Прычыны пажару пакуль невядомыя.

У ноч на нядзелю, 23 студзеня, у Чорным моры недалёка ад акупаванага РФ Крыма загарэлася судна з расейскім экіпажам.

Як паведамляе ТАСС, гаворка ідзе пра танкер Almuntazah пад сцягам Каморскіх выспаў з 700 тонамі мазуту на борце.

Экіпаж судна складаецца з сямі грамадзян Расеі.

«Экіпаж цяпер зняты буксірам. Інфармацыя аб пацярпелых не паступала», - гаворыцца ў паведамленні.

Прычыны пажару пакуль невядомыя.

Апошнія навіны