BE RU EN

Гішпанія накіравала вайсковыя караблі ў Чорнае і Міжземнае мора

  • 21.01.2022, 10:44

Мінны тральшчык ужо ў дарозе, а фрэгат адправіцца на працягу трох-чатырох дзён.

Караблі Гішпаніі далучаюцца да вайскова-марскіх сіл NАТО ў Міжземным і Чорным морах праз напружанасць у рэгіёне, выкліканую нарошчваннем расейскіх войскаў на мяжы з Украінай. Аб гэтым паведаміла міністр абароны краіны Маргарыта Робліс, піша korrespondent.net са спасылкай на Reuters.

Паводле ейных слоў, мінны тральшчык ужо ў дарозе, а фрэгат адправіцца на працягу трох-чатырох дзён.

Адзначаецца, што таксама разглядаецца магчымасць накіравання знішчальнікаў у Балгарыю.

"Расея не можа ўказваць ніводнай краіне, што ёй рабіць, таму NАТО будзе абараняць суверэнітэт кожнай дзяржавы, якая можа ці хоча ўступіць у NАТО ", - заявіла міністарка абароны Гішпаніі.

Апошнія навіны