BE RU EN

У космасе плануюць пабудаваць кінастудыю

  • 20.01.2022, 21:48

Студыю будуць выкарыстоўваць для здымкаў фільмаў, тэлепраграм, музычных і спартовых мерапрыемстваў.

Кампанія Space Entertainment Enterprise (SEE), якая сёння займаецца будучым фільмам пра космас галівудскага кінаактора Тома Круза - плануе пабудаваць спартовую арэну і кінастудыю ў бязважкасці. Праект завершаць да 2024 года.

Пра гэта піша Variety.

Модуль атрымае назву SEE-1, а яго будаўніцтвам зоймецца кампанія Axiom Space, якая нядаўна атрымала дазвол ад NASA па распрацоўцы камерцыйнай часткі МКС. Між іншым, модуль будзе ўбудаваны ў Axiom Station, якая, услед за іншымі кампаніямі, таксама плануе заняцца касмічным турызмам.

SEE-1 будуць выкарыстоўваць для здымак фільмаў, тэлепраграм, музычных і спартовых мерапрыемстваў. Таксама паслугамі модуля змогуць скарыстацца прадусары, якія наважаць стварыць уласны кантэнт у бязважкасці.

У той жа час са станцыі можна будзе трансляваць усе падзеі ў жывым эфіры.

Апошнія навіны