BE RU EN

Жыхар Наваполацка раскідаў «вожыкаў» на шляху аўтапрабегу ябацек

  • 20.01.2022, 12:50

Беларуса незаконна асудзілі на 11 год калоніі.

У Полацку 20 студзеня абвясцілі прысуд Руслану Слуцкаму, паведамляе "Вясна".

38-гадовага Руслана Слуцкага затрымалі летась 20 студзеня. Яго абвінавацілі ў тым, што раскідаў самаробныя «вожыкі» па маршруце праўладнага аўтапрабегу «За адзіную Беларусь», які праходзіў 28 кастрычніка. У выніку яго дзеянняў нібыта пракалоліся колы ў чатырох аўтамабілях, якія ехалі наперадзе калоны.

Следства расцаніла гэта як «акт тэрарызму». «Пацярпелымі» ў справе былі прызнаныя блізу 70 удзельнікаў аўтапрабегу. Акрамя таго яго Слуцкага абвінавачвалі ў «замаху на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгункі».

Лукашэнкаўская суддзя незаконна прызнала мужчыну вінаватым і прызначыла 11 год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Менавіта на такім пакаранні намагаў пракурор.

Прысуд не ўступіў у законнае дзеянне і можа быць абскарджаны.

Апошнія навіны