BE RU EN

Адвакат паведаміў, што ўмовы ў калоніі для Віктара Бабарыкі пагоршылі

  • 28.09.2021, 16:19

Таксама за мінулы тыдзень палітвязню не перадалі ніводнага ліста.

Экс-прэтэндэнту на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктару Бабарыку ў калоніі забаранілі рабіць фізічныя практыкаванні падчас афіцыйных перапынкаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба штаба палітыка са спасылкай на ягоных адвакатаў.

Віктару Бабарыку забаранілі рабіць фізічныя практыкаванні падчас афіцыйных дзясяціхвілінных перапынкаў. Як паведамляе ягоны адвакат Яўген Пыльчанка, умовы знаходжання палітыка ў калоніі пагаршаюцца. Таксама за мінулы тыдзень палітвязню не перадалі ніводнага ліста.

Апошнія навіны