BE RU EN

Відэахіт: Хаскі старанна мые ў тазе вопратку гаспадара

  • 19.09.2021, 16:27

Сабака з мянушкай Атам стаў сапраўднай зоркай сеціва.

На Філіпінах хаскі з мянушкай Атам памыў вопратку ў тазе. Ягоны гаспадар планаваў зрабіць гэта сам і пасля памыць сабаку ў тым жа тазіку, піша «Медуза».

Аднак Атам яго апярэдзіў. Спярша паслужлівы хаскі проста «рыў» ваду, але ў нейкі момант ён здолеў закінуць у таз гаспадарскую футболку. Сабака прадоўжыў мыць вопратку пад ўхвальныя воклічы ўладальніка. Праўда, парашок Атам так і не дадаў. Зрэшты, гэта ўжо дробязі.

Апошнія навіны