BE RU EN

Каранавірус у Беларусі: людзі чакаюць хуткую па дзевяць гадзін

  • 18.09.2021, 12:19

Лекараў не проста не стае, яны працуюць на знос.

Нават паводле афіцыйных звестак чыноўнікаў з Міністэрства аховы здароўя, напярэдадні ў Беларусі быў пабіты рэкорд па колькасці новых выпадкаў каранавіруса.

Незалежныя СМІ ўжо пісалі пра тое, што ў бальніцах няма месцаў, як няма і свабодных кіслародных пунктаў, а лекараў не проста не стае - яны працуюць на знос.

Чытач тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу» з Менска напісаў нам пра тое, што ўчора выклікаў хуткую дапамогу і чакаў яе амаль цэлы дзень.

«Інфармацыя што да ковіду ў Менску: выклікалі хуткую, хуткая прыехала праз 9 гадзін».

На фоне гэтага асабліва цынічна выглядаюць спробы прыкарытнікаў сагнаць людзей на бутафорскае «свята» 17 верасня. Чакаем новы ўсплёск?

Апошнія навіны