BE RU EN

Расея не будзе пастаўляць нафту на «Нафтан»

  • 17.09.2021, 22:54

На «Мазырскі НПЗ» пастаўкі таксама змяншаюцца.

У IV квартале пастаўкі нафты на «Мазырскі НПЗ» знізяцца да 1,98 млн тон, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на графік экспарту з Расеі. У трэцім квартале пастаўкі былі заяўленыя на ўзроўні 2,36 млн тон.

Афіцыйна ў графіку адсутнічаюць пастаўкі на «Нафтан».

Усяго ж з РФ плануецца экспартаваць у чацвёртым квартале 53,49 млн тон.

Апошнія навіны