BE RU EN

«Кіроўца наважыў быць разумнейшы за ўсіх»

  • 6.08.2021, 18:22

Каля гатэля «Менск» кіроўца наскочыў на паўсферу.

Чытачка onliner.by распавяла пра інцыдэнт, які здарыўся сёння ўдзень каля гатэля «Менск». Аўтамабіль Kia наскочыў на бетонную паўсферу і з ёй пад дном прыехаў на тратуар.

- Каля гатэля «Менск» кіроўца наважыў быць разумнейшым за ўсіх і наскочыў на гэтую паўсферу, - распавяла аўтарка фота.

Сітуацыя кур'ёзная, але і вельмі непрыемная таксама: бетонную паўсферу з-пад дна аўто яшчэ трэба выцягнуць.

- Я дала яму дамкрат - трэба ж людзям дапамагаць. У выніку аперацыя завяршылася паспяхова - паўсферу вынялі, - адзначыла суразмоўца.

Адзначым, што паўсферы ўсталёўваюцца для таго, каб не дапусціць праезд транспартнага сродку альбо яго паркоўку. Не варта спрабаваць праехаць над імі, нават калі аўтамабіль дазваляе гэта зрабіць, ну а калі не - дык тым больш.

ФОТА: ONLINER.BY

Апошнія навіны