BE RU EN

Лукашысты прадаўжаюць здзекавацца са Сцяпана Латыпава

  • 5.08.2021, 14:17

Падонкі пачалі зачытваць у судзе праслухоўванне тэлефонных размоў палітвязня.

Падчас праслухоўвання тэлефонных размоў Сцяпана Латыпава ў судзе ў палітвязня здарыўся нервовы зрыў, паведамляе «Вясна-96».

Сёння ў судзе Менску прадаўжаецца судовы працэс над палітвязнем Сцяпанам Латыпавым.

Падчас судовага працэсу прадаўжаліся допыты сведак, а таксама праслухоўванне тэлефонных размоў Сцяпана, якія спецслужбы вялі з чэрвеня 2020 года.

Слухаючы аўдыёзапіс адной са сваіх размоваў з калегам, ён не вытрымаў і з крыкамі «Пачвары, што вы робіце?!» кінуўся да кратаў. Пры гэтым Сцяпан быў прыкаваны наручнікамі да ахоўнікаў, яго тут жа заламалі і пасадзілі на лаўку. Усім прысутным загадалі пакінуць залу, сваякі ў слязах выйшлі ў калідор.

У судзе абвешчаны перапынак да 14:30.

Апошнія навіны