BE RU EN

Зяленскі даручыў узмацніць абарону беларусаў ва Украіне

  • 4.08.2021, 14:04

Абаронай зоймуцца МУС і СБУ.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў Службе бяспекі і Міністэрству ўнутраных спраў вывучыць усе рызыкі і забяспечыць безумоўную абарону для грамадзян Беларусі, якія прыбылі ва Украіну цягам апошняга года і якім могуць пагражаць злачынныя замахі ў сувязі з іх палітычнай ці грамадскай дзейнасцю.

Напярэдадні стала вядома пра смерць кіраўніка «Беларускага дома ва Украіне» Віталя Шышова. Як паведамлялі ягоныя паплечнікі, спярша эмігрант перастаў выходзіць на сувязь, не вярнуўшыся дадому пасля прабежкі, а неўзабаве ягонае цела было знойдзенае ў кіеўскім парку.

Зяленскі заявіў, што ўзяў на асабісты кантроль расследаванне смерці беларускага апазіцыянера.

Апошнія навіны