BE RU EN

МЗС Украіны дапамагае мужу беларускай бягухі Ціманоўскай

  • 3.08.2021, 20:30

Кіраўнік МЗС Украіны пажадаў сужэнцам «паспяхова прайсці ўсе выпрабаванні».

Украіна прапанавала неабходную дапамогу Арсенію Зданевічу – сужэнцу беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай. Пра гэта паведаміў у аўторак, 3 жніўня, кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба.

Зданевіч нядаўна пакінуў Беларусь і знаходзіцца ва Украіне.

– Звязаліся з Арсенем Зданевічам, мужам спартоўкі Ціманоўскай. ...> Прапанавалі неабходную дапамогу на час знаходжання ва Украіне і зробім усё, каб ён адчуваў сябе ў бяспецы, нягледзячы на шакавальныя навіны, – напісаў Кулеба ў Twitter. Ён таксама пажадаў сужэнцам «паспяхова прайсці ўсе выпрабаванні».

Апошнія навіны