BE RU EN

Генадзь Фядыніч: Улада сёння баіцца ўсяго і ўсіх

  • 28.07.2021, 22:59

Рэжым дэманструе сваю слабасць.

У Беларусі адбываецца масавая зачыстка трэцяга сектара. Афіцыйна вядома пра 57 зліквідаваных грамадскіх арганізацый. Спісы знішчаных арганізацый папаўняюцца штодня. Што азначае татальная зачыстка і чым яна скончыцца? Сваім меркаваннем з сайтам praca-by.info падзяліўся лідар прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч.

- Ліквідуюцца ўсе грамадскія структуры, непадкантрольныя дзяржаве. Улада сёння баіцца за ўсіх і ўся, таму і закрываюць арганізацыі прававой накіраванасці, сацыяльнай, якія дапамагаюць інвалідам. Дзяржава дэманструе сваю слабасць пры спробе загнаць грамадзянскую супольнасць у гета.

Зачыстка адбываецца не толькі на нацыянальным, але і на рэгіянальным узроўні. Няўжо ўлада думае, што без палітычных пераўтварэнняў, без клопату пра дабрабыт грамадзян праз калена можна зламаць тое, што прыносіць карысць грамадству?

Думаю, 57 зліквідаваных арганізацый - не канчатковая лічба, яна будзе павялічвацца. Хто наступны на чарзе? Наступным можа апынуцца малы і сярэдні бізнэс, які працуе без аглядкі на дзяржаву, незалежныя прафзвязы апынуцца пад больш пільнай увагай - яны таксама працуюць самастойна ў інтарэсах людзей працы, а не пад кантролем Федэрацыі прафсаюзаў. Далейшае развіццё падзей прадказаць немагчыма.

Дакладна вядома адно: стэрылізаваць грамадзянскую супольнасць не ўдасца.

Апошнія навіны