BE RU EN

Інфармацыйная бомба неверагоднага маштабу

  • 28.07.2021, 16:22

Кіберпартызаны абвясцілі пра ўзлом АІС «Пашпарт».

Кіберпартызаны абвясцілі пра ўзлом аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Пашпарт».

У пацверджанне былі апублікаваныя пашпартныя звесткі ўцёклага ў Беларусь былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, Наталлі Качанавай, кіраўніка КДБ Івана Церцеля і іншых персонаў.

Кіберпартызаны сцвярджаюць, што атрымалі доступ да персанальных звестак кіраўніцтва сілавых структураў, людзей з блізкага атачэння Лукашэнкі, супрацоўнікаў КДБ, агентуры і рэзідэнтуры ў ЕЗ. Частка інфармацыі будзе апублікаваная.

АІС «Пашпарт» – гэта інструмент аўтаматызацыі службовай дзейнасці падраздзяленняў пашпартна-візавай службы ўзроўню ГУУС Менгарвыканкама, УУС аблвыканкамаў, а таксама падпарадкаваных ім падраздзяленняў пашпартна-візавай службы тэрытарыяльных органаў унутраных справаў. Сістэма створаная навукова-вытворчым ТАА «Тодэс» на замову МУС.

Раней кіберпартызаны абвясцілі пра ўзлом АІС «ДАІ-ЦЭНТР».

Апошнія навіны