BE RU EN

Літоўскія памежнікі затрымалі 133 мігранты на мяжы з Беларуссю

  • 25.07.2021, 11:48

Усяго ў 2021 годзе іх налічваецца ўжо 2603.

За апошні дзень літоўскія памежнікі затрымалі 133 нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю. Усяго ў 2021 годзе іх налічваецца ўжо 2603. Гэта ў 32 разы больш, чым летась. У 2020 годзе такіх «падарожнікаў» было толькі 81. У асноўным незаконна перасячы беларуска-літоўскую мяжу спрабуюць грамадзяне Ірака.

Большасць затрыманых спрабуюць патрапіць праз Літву ў краіны Заходняй Еўропы.

Праз тое, што выпадкаў нелегальнага перасячэння беларуска-літоўскай мяжы ўсё больш, памежная служба Літвы ўзмацніла кантроль на мяжы з Беларуссю. Памежнікам дапамагае войска, службовыя асобы Еўрапейскага агенцтва памежнай і берагавой аховы FRONTEX, а таксама службовыя асобы з Эстоніі.

Апошнія навіны