BE RU EN

Андрэй Шарэнда: Паліна просіць беларусаў працягваць барацьбу

  • 23.07.2021, 20:47

Галоўнае - не спыняцца.

У аўторак, 27 ліпеня, будзе разгледжаная касацыйная скарга паводле справы актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» Паліны Шарэнда-Панасюк, якая прызнаная палітвязнем.

Слуханні адбудуцца ў Берасцейскім абласным судзе. Маці дваіх маленькіх сыноў - 201-ы дзень у зняволенні. Але нават за кратамі яна працягвае змагацца, - кажа «Радыё Рацыя» муж Паліны, грамадскі дзеяч Андрэй Шарэнда.

- Яна ўсяляк спрабуе дапамагчы палітычным зняволеным, якія цяпер знаходзяцца побач з ёй. Дапамагае пісаць скаргі, проста падтрымлівае ўсіх. Настрой у яе бадзёры, яна ўважае, што перамовы сапраўды блізкія, што ўсім засталося сядзець зусім нядоўга. Просіць працягваць барацьбу, галоўнае не спыняцца, як яна заўсёды кажа.

Апошнія навіны