BE RU EN

Узровень вады ў Дзвіне ўпаў да 33 сантыметраў над нулём паста ў Віцебску

  • 20.07.2021, 19:59

Віцебскія цеплаходы, якія маюць асадку 55 сантыметраў, падчас фэсту не курсавалі.

19 ліпеня ўзровень вады ў Дзвіне ў межах Віцебска знізіўся да адзнакі 33 сантыметры над нулём паста, паведамляе vitebsk.cc.

На небяспечна нізкім значэнні, пры якім абцяжараная праца рачнога транспарту, узровень вады ў Дзвіне знаходзіцца ўжо больш за месяц. Усталяванае гарачае і засушлівае надвор'е не спрыяла яго ўздыму. Акрамя таго акваторыя актыўна зарастае расліннасцю.

Калі перад пачаткам «Славянскага базару ў Віцебску» ўзровень вады ў Дзвіне знаходзіўся на адзнацы 43 сантыметры над нулём паста, то за мінулы тыдзень упаў на 10 сантыметраў.

Віцебскія цеплаходы, якія маюць асадку 55 сантыметраў, падчас фэсту не курсіравалі.

Апошнія навіны