BE RU EN

У Швецыі распрацоўваюць пасажырскі электрасамалёт

  • 19.07.2021, 21:10

Яго будуць выкарыстоўваць для кароткіх падарожжаў.

Кампанія Швецыі Heart Aerospace плануе распрацаваць электрычны самалёт да 2023 года. ES-19 будзе выкарыстоўвацца падчас непрацяглых пералётаў дзякуючы запасу ходу да 400 км.

Пра гэта піша РБК-Украина са спасылкай на New Atlas.

Цяпер вядома, што самалёт будзе разлічаны на 19 пасажыраў. Сярод асаблівасцяў электратранспарту можна адзначыць:

Запас ходу складзе 400 кіламетраў, зрэшты Heart Aerospace плануе павялічыць яго праз некаторы час пасля завяршэння распрацоўкі;

Электрычны рухавік у 20 разоў таннейшы за традыцыйны рухавік самалёта, а выдаткі на яго ўтрыманне ў 100 разоў ніжэйшыя;

Узлётна-пасадачная паласа складзе да 750 метраў;

Heart Aerospace адзначае, што ES-19 будзе выкарыстоўвацца для рэйсаў над горнай мясцовасцю, або паміж выспамі якія размешчаны блізка адна да аднае.

Цяпер стартап плануе завяршыць распрацоўку праекта да 2023, а першы палёт запланаваны на першы квартал 2024 года. Ужо ў 2026 годзе электрасамалёт, магчыма, атрымае сертыфікацыю і зможа ўступіць у эксплуатацыю.

Апошнія навіны