BE RU EN

Віктар Бабарыка выступіць з апошнім словам 28 чэрвеня

  • 24.06.2021, 18:38

У судзе абвешчаны перапынак.

Віктар Бабарыка выступіць з апошнім словам 28 чэрвеня. Чакалася, што сваё апошняе слова перад прысудам былы старшыня праўлення «Белгазпрамбанка» і кандыдат у прэзідэнты Беларусі скажа 24 чэрвеня.

Падчас пасяджэння адбыліся спрэчкі бакоў, пасля чаго, паводле інфармацыі афіцыйнага тэлеграм-канала Віктара Бабарыкі, суддзя абвясціў перапынак да 10 гадзін раніцы панядзелка, 28 чэрвеня.

Дзяржабвінавачанне запытала для экс-кандыдата ў прэзідэнты 15 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны